23:17 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч

БАТЭ зарабіў у еўракубкавых матчах больш за 4 мільёнаў еўра

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2 0 0

Пасля выязнога паражэння ад лонданскага "Арсенала" барысаўчане завяршылі свой удзел у еўракубках.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ зарабіў на матчах Лігі Еўропы ў сезоне 2017/18 4,2 мільёна еўра, паведамляе выданне "Прессбол". 

Найбольшая сума — 2,6 мільёна еўра — паступіла ў бюджэт клуба за выхад у групавы этап Лігі Еўропы. На 740 тысяч еўра скарбонка барысаўчан папоўнілася за два кваліфікацыйныя раўнды Лігі Еўропы. Нявыхад у групавы этап Лігі Чэмпіёнаў прынёс камандзе 260 тысяч "выплаты салідарнасці".

За перамогу над "Кёльнам" БАТЭ атрымаў 360 тысяч, дзве нічыі з сербскай "Црвенай звяздой" папоўнілі "скарбонку" яшчэ на 240 тысяч.

Напярэдадні барысаўчане пацярпелі чарговае паражэнне — у гасцях БАТЭ з разгромным лікам саступіў лонданскаму "Арсеналу" (0:6). Знаходзячыся з пяццю ачкамі на апошнім месцы ў групе H, каманда Ермаковіча завяршыла свой удзел у еўракубках.

Паражэнне ад "Арсенала" стала самым буйным для барысаўчан з 1999 года, калі каманда таксама на выездзе саступіла маскоўскаму "Лакаматыву" з лікам 5:0.     

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы