Азаранка атрымала wild card на Australian Open

© AP / Kirsty WigglesworthБеларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская тэнісістка перамагала на турніры ў Аўстраліі два разы запар - у 2012 і 2013 гадах.

МІНСК, 13 сне — Sputnik. Вядомая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка атрымала спецзапрашэнне для ўдзелу ў асноўнай сетцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open), паведамілі арганізатары турніру.

Вікторыя Азаранка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Вікторыя Азаранка засталася без трэнера

"Цяпер у Вікі, відавочна, вельмі складаная сітуацыя, і мы вырашылі аказаць ёй падтрымку", — сказаў дырэктар турніру Крэйг Цілі.

Ён таксама паведаміў, што Азаранка як двухразовай пераможцы Australian Open прадастаўлена wild card, і тэнісістку чакаюць у Мельбурне ў студзені наступнага года.

Азаранка перамагала на турніры ў Аўстраліі два разы запар — у 2012 і 2013 гадах, але не выходзіла на корт пасля паразы ў адной восьмай фіналу Уімблдона.

Зараз спартсменка жыве ў ЗША разам са сваім сынам Леа. Азаранка чакае рашэння суда па апецы над дзіцем. Як раней паведамляў Sputnik, у пачатку снежня бягучага года беларуская тэнісістка звярнулася да арганізатараў Australian Open з просьбай аб спецзапрашэнні, якое падасць ёй права ўдзельнічаць у турніры, абыходзячы кваліфікацыю.

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі у 2018 годзе пройдзе з 15 па 28 студзеня.

Стужка навiн
0