12:03 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
МАЗ Сяргея Вязовіча на ралі Дакар

"Дакар 2018": Нікалаеў замацаваў лідарства, МАЗ Вішнеўскага - трэці

© Фото : "МАЗ-СПОРавто"
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
"Дакар 2018": новае выпрабаванне для МАЗ (12)
2710

Каміён беларуса, які другі раз удзельнічае ў "Дакары", утрымлівае трэцяе месца ў агульным заліку.

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Экіпажы беларускай каманды ўдала выступілі на трэцім этапе ралі-рэйда "Дакар", двое з трох фінішавалі ў першай дзесятцы, сведчаць дадзеныя арганізатараў гонкі.

Пераможцам этапу ў заліку грузавікоў стаў аргентынец Фрэдэрыка Вілагра на Iveco, другім і трэцім да фінішу прыбылі экіпажы "КАМАЗ-МАСТЕР" Эдуарда Нікалаева і Айрата Мардзеева. МАЗы Аляксея Вішнеўскага і Сяргея Вязовіча скончылі спецучастак пятым і шостым, Аляксандр Васілеўскі прыехаў на фініш 11-ым.

Выніковы залік грузавікоў па выніках першых трох этапаў узначальвае Нікалаеў, на другім месцы — Вілагра, у дзевяці хвілінах ад лідара. Трэцяе месца займае МАЗ з бартавым нумарам 518, якім кіруе Вішнеўскі, адставанне ад першага месца складае крыху больш за 50 хвілін, следам — яшчэ адзін МАЗ — Вязовіча, у хвіліне ад свайго сакамандніка. Васілеўскі ў выніковым пратаколе займае 18-ае месца.

У заліку пазадарожнікаў зноў памяняўся лідар — Стэфан Петэрансель апярэдзіў свайго суайчынніка Сірыла Дзепрэ ў барацьбе за лідарства, на трэцім месцы — катарац Насер аль-Аційя. Новы лідар заліку і ў матацыклістаў — ім стаў брытанец Сэм Сандэрлэнд, другое месца ў аргентынца Кевіна Бенавідэса, на трэцяй пазіцыі — чыліец Пэдра Куінтанілья. У заліку квадрацыклаў на першым месцы чыліец Ігнасіа Касаль, другое месца ўтрымлівае расіянін Сяргей Каракін, на трэцім месцы — аргентынскі гоншчык Паула Капеці.

Трэці этап меў шмат паломак і сходаў з трасы многіх гоншчыкаў — пазадарожнік аргентынскай гоншчыцы Алісіі Рэйны, якая ў пяты раз выступае ў "Дакары", цалкам згарэў — экіпаж паспеў пакінуць машыну. Пілот MINI Нані Рома атрымаў траўму галавы ў выніку перавароту ягонага пазадарожніка. У тым жа месцы, дзе няўдача напаткала іспанца, упаў на бок і каміён Вязовіча — экіпаж Вішнеўскага дапамагаў паставіць грузавік на колы.

Тэмы:
"Дакар 2018": новае выпрабаванне для МАЗ (12)
Тэги:
гонки грузовиков, ралли, гонки, Дакар 2018, "МАЗ-СПОРТаўта", Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы