НАК: поспех правядзення Еўрагульняў залежыць ад стаўлення беларусаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоГенсек НАК Георгій Катулін
Генсек НАК Георгій Катулін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дырэкцыі Еўрагульняў вельмі прыемная ацэнка экспертаў ЕАК, але трэба будзе зрабіць яшчэ вельмі шмат для арганізацыі паспяховых спаборніцтваў.

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Поспех правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Мінску залежыць ад стаўлення да іх беларусаў, заявіў генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі Георгій Катулін.

Галоўны эксперт ЕАК па спорце Асімакіс Асімакопулас - Sputnik Беларусь
ЕАК: Еўрагульні ў Мінску будуць лепшымі, чым у Баку

Мінск атрымаў права на правядзенне Еўрагульняў-2019 у кастрычніку 2016 года на паседжанні Генеральнай асамблеі ЕАК. Грандыёзнае спартовае мерапрыемства пройдзе з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. У праграме спаборніцтваў 15 відаў спорту.

"На жаль, да гэтага часу ў многіх ведамствах гучыць: "гэта вашы Гульні, вашы клопаты". Поспех будзе залежаць ад агульнага стаўлення, усе павінны пранікнуцца — гэта нашы Гульні, усёй Беларусі", — заявіў журналістам у аўторак Катулін.

Ён звярнуў увагу, што да старту Еўрагульняў засталося вельмі мала часу — 16 месяцаў. Але на дадзеным этапе эксперты высока ацэньваюць падрыхтоўку да спаборніцтваў.

Тое, што будзе падрыхтавана да Еўрагульняў, заўважыў Катулін, у будучыні будзе працаваць на карысць усёй краіны. "Транспартная сістэма, аб'екты, прыведзеныя да еўрапейскіх стандартаў, валанцёры — гэта новы штуршок у бок яднання з Еўропай. Плюс у кожным відзе спорту пройдуць навучанне спартыўныя менеджэры, яны будуць працаваць са сваімі калегамі з еўрапейскіх камітэтаў. Гэта дасць перавагу ў будучыні для арганізацыі спаборніцтваў у Беларусі. Ёсць маса рэчаў, якія нельга вымераць імгненнымі марнаваннямі, але яны дадуць штуршок у будучыні", — сказаў Катулін.

Стужка навiн
0