09:51 18 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD1.98
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.17
Дынама-Мінск, архіўнае фота

Мінскае "Дынама" саступіла дома "Лакаматыву" ў КХЛ

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Мінчане ніяк не могуць падняцца вышэй дзясятага месца - пасля 49 гульняў у каманды 64 ачкі, адставанне ад восьмага радка складае восем балаў.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" пацярпеў хатняе паражэнне ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) ад яраслаўскага "Лакаматыва", паведамляе Sputnik.

Паядынак "Дынама-Мінск" — "Лакаматыў" адбыўся ў аўторак на "Мінск-Арэне". Сустрэча завяршылася з лікам 2:1 на карысць гасцей. У складзе "Лакаматыва" адзначыліся Стафан Кронвал (29-я хвіліна, у большасці), Аляксандр Кадзейкін (44) і Максім Тальбо (60). У "зуброў" дакладны кідок на свой рахунак запісаў Куінтан Хаўдэн (25).

Пасля 49 матчаў мінчане займаюць дзесятае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ — у актыве каманды 64 ачкі. "Лакаматыў" размяшчаецца на чацвёртым радку — 88 балаў.

Наступны матч падапечныя Гордзі Дуайера правядуць дома 16 студзеня супраць хабараўскага "Амура". "Лакаматыў" 11 студзеня на выездзе згуляе супраць СКА.

Тэги:
хоккей, ХК Лакаматыў (Яраслаўль), КХЛ, ХК Дынама (Мінск), Яраслаўль, Расія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы