22:54 22 красавіка 2018
«Радыё Sputnik»
Надзея Скардзіна (Беларусь), якая заняла першае месца ў індывідуальнай гонцы сярод жанчын на першым этапе Кубка свету па біятлоне

Скардзіна атрымала малы Крышталёвы глобус у "індывідуалцы"

© Sputnik / Алексей Филиппов
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
920

У апошняй у гэтым сезоне індывідуальнай гонцы беларуска заняла сёмае месца.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна стала ўладальніцай малога Крышталёвага глобуса ў заліку індывідуальных гонак у Кубку свету па біятлоне ў сезоне-2017/18, паведамляе Sputnik.

У чацвер у нямецкім Рупольдынгу адбылася жаночая індывідуальная гонка. Перамогу ў ёй святкавала італьянка Даратэя Вірэр, Скардзіна перасекла фінішную рысу сёмай. Па выніках гонкі беларуска набрала 36 ачкоў.

Нагадаем, у першай "індывідуалцы" ў сезоне ў шведскім Эстэрсундзе Скардзіна святкавала перамогу і набрала 60 балаў. Такім чынам, усяго ў актыве беларускай спартсменкі 96 ачкоў. У яе бліжэйшай праследавацельніцы Юліі Джым — 91. Такім чынам, Скардзіна заваявала малы Крышталёвы глобус у заліку індывідуальных гонак.

Беларуска ўпершыню ў кар'еры стала ўладальніцай малога Крышталёвага глобуса.

Напярэдадні француз Мартэн Фуркад і нарвежац Ёханэс Бё падзялілі паміж сабой малы Крышталёвы глобус у гэтай жа дысцыпліне.

По теме

НАК: поспех правядзення Еўрагульняў залежыць ад стаўлення беларусаў
Тэги:
Хрустальный глобус, биатлон, Спорт, Надзея Скардзіна, Германія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы