20:11 28 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.24
  • EUR2.47
  • 100 RUB3.34
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Вынікі бягунні, якая выступае за Беларусь, будуць ануляваныя за перыяд з 27 чэрвеня 2012 года па 10 красавіка 2016-га.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Спартсменка Людміла Ляховіч (Каваленка) дыскваліфікаваная на два гады за парушэнне антыдопінгавых правілаў, паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Па дадзеных БФЛА, спартсменку дыскваліфікавалі з-за парушэння антыдопінгавых правілаў у перыяд з 11 снежня 2010 года па 11 красавіка 2014- га (абнармальныя паказчыкі біялагічнага пашпарта).

"Рашэннем дысцыплінарнай камісіі Грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі" Людміла Ляховіч (Каваленка) дыскваліфікаваная тэрмінам на 2 гады з 31 кастрычніка 2017 года па 30 кастрычніка 2019 года", — гаворыцца ў паведамленні БФЛА.

Акрамя таго, вынікі бягунні за перыяд з 27 чэрвеня 2012 года па 10 красавіка 2016-га года будуць ануляваныя.

Людміла Ляховіч да 2014-га выступала за Украіну, а з 2017 года атрымала права прадстаўляць Беларусь. У складзе зборнай рэспублікі яна стала ўладальніцай залатога медаля ў камандным заліку Кубка Еўропы ў бегу на 10 тысяч метраў. Акрамя таго, спартсменка стала пераможцай Мінскага паўмарафона ў 2017 годзе, пераадолеўшы дыстанцыю ў 21,1 кіламетра. Прызавы фонд спаборніцтваў склаў амаль 27 тысяч долараў.

По теме

Мінскі паўмарафон: бачым цэль – бяжым да яе
Тэги:
допинг, спорт, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Людміла Ляховіч, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы