Першы пасля лідара: Вязовіч стаў другім на юбілейным "Дакары"

© Photo : МАЗЭкіпаж беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта"
Экіпаж беларускай каманды МАЗ-СПОРТаўта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусы выступалі ў ралі-рэйдзе ў сёмы раз, і ў гэтым годзе значна палепшылі свой леташні рэкорд.

МІНСК, 21 сту — Sputnik. Экіпаж беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" (Сяргей Вязовіч, Павел Гаранін, Андрэй Жыгулін) заняў другое месца ў заліку грузавікоў ралі-рэйду "Дакар-2018", які завяршыўся ў суботу, 20 студзеня.

Відэафакт: МАЗ ледзь не пратараніў статак кароў на 12-м этапе Дакара - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: МАЗ ледзь не пратараніў статак кароў на 12-м этапе "Дакара"

У суботу скончыўся 14-ы, апошні этап гонкі. Заключныя 120 кіламетраў ралі першым пераадолеў галандзец Тон Ван Генугтэн на Iveco, другім фінішаваў чэх Марцін Мацык на Liaz, трэцім фінішаваў расійскі экіпаж Дзмітрыя Сотнікава на Камазе.

Экіпаж Вязовіча фінішаваў толькі шостым, аднак гэта не перашкодзіла беларусам захаваць другое месца ў заліку грузавікоў пасля ўсіх 14 этапаў. МАЗы Аляксандра Васілеўскага і Аляксея Вішнеўскага скончылі этап на дзевятай і 14-й пазіцыях.

Пераможцам "Дакара-2018" у грузавым заліку другі раз запар стаў экіпаж каманды "КАМАЗ-майстар", якім кіраваў Эдуард Мікалаеў. Вязовіч у выніку прайграў расіянам амаль чатыры гадзіны. Трэцім стаў яшчэ адзін КамАЗ — ім кіруе Айрат Мардзееў. Экіпажы Васілеўскага і Вішнеўскага занялі 12-ы і 13-ы радкі выніковай класіфікацыі.

© Photo : МАЗЭкіпаж лідара каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча
Экипаж лидера команды МАЗ-СПОРТавто Сергея Вязовича  - Sputnik Беларусь
Экіпаж лідара каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча

У заліку пазадарожнікаў перамогу святкуе іспанец Карлас Сайнс — яму "Дакар" скарыўся ў другі раз. Другое месца — у катарца Насэра Аль-Атыі, трэці — паўднёваафрыканец Жынэль Дэ Вільерс.

У матацыклістаў тройка лідараў захавалася: "залатога бедуіна" атрымае аўстрыец Матыяс Уокнер, другі — аргентынец Кевін Бенавідэс, трэці — аўстраліец Тобі Прайс. У заліку квадрацыклістаў першае месца ў чылійца Ігнасіа Касаля, другая і трэцяя пазіцыі — у аргентынцаў Нікаласа Кавіджыласіо і Джэрэмайі Ферыёлі.

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" выступала ў ралі "Дакар" ужо ў сёмы раз. У мінулым годзе беларусы паставілі на той момант свой рэкорд — Аляксандр Васілеўскі паводле марафона стаў шостым.

Стужка навiн
0