Суседзямі Беларусі ў Алімпійскай вёсцы сталі Канада, Латвія і Эстонія

© REUTERS / Kim Hong-JiАлімпійская вёска ў Пхенчхане, Карэя
Алімпійская вёска ў Пхенчхане, Карэя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цырымонія ўзняцця беларускага сцяга ў Алімпійскай вёсцы прызначана на 7 лютага.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Суседзямі беларускай дэлегацыі ў Алімпійскай вёсцы сталі зборныя Канады, Эстоніі і Латвіі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Намеснік міністра спорту і турызму Беларусі, шэф алімпійскай місіі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 Аляксандр Барауля - Sputnik Беларусь
Радыё
Барауля: зборная Беларусі на Алімпійскіх гульнях-2018 - гэта не статысты

Раней паведамлялася, што беларусы звярнуліся ў Аргкамітэт Гульняў-2018 з просьбай пасяліць "бліжэй да тых каманд, з якімі ў нас добрыя адносіны". Напярэдадні перадавая група беларускай алімпійскай каманды прыбыла ў Пхенчхан.

"Бліжэйшыя суседзі па ўсходнім крыле будынка — каманды Латвіі і Эстоніі, у заходнім крыле будуць размяшчацца прадстаўнікі Канады", — распавялі ў Мінспорту.

Шэф беларускай місіі Аляксандр Барауля адзначыў, што дэлегацыя займае тры паверхі, усё зроблена функцыянальна, камфортна і акуратна. "Пакрысе засвойваемся, удакладняем, як будзе працаваць транспарт, медыцынскі цэнтр, размешчаны ў вёсцы, ці ёсць асаблівасці ў афармленні дакументаў і гэтак далей", — сказаў Барауля.

Ён звярнуў увагу, што ў Паўднёвай Карэі — дзве Алімпійскія вёскі. Другая размешчана ў Каныне. "Таму нам прыйдзецца кагосьці са штаба беларускай дэлегацыі адпраўляць і ў іншы кластар, каб каардынаваць працу і аператыўна вырашаць усе праблемы на месцы", — адзначыў шэф місіі.

Барауля таксама распавёў, што цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга Беларусі запланавана ў Алімпійскай вёсцы на 7 лютага, і пачнецца яна ў 15:00 па мясцовым часе (09:00 па беларускім).

Стартуюць Алімпійскія гульні 9 лютага.

Стужка навiн
0