11:42 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Спартсмен на трэніроўцы, архіўнае фота

НАК вызначыў, хто паедзе па дадатковых квотах на Алімпіяду-2018

© Sputnik / Евгений Биятов
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
710

Зборнай Беларусі для ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім Пхенчхане выдзелена пяць дадатковых квотаў.

МІНСК, 30 сту — Sputnik. Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) у Рэспубліцы Беларусь вызначыў кандыдатуры спартсменаў, якія паедуць ад краіны на Гульні ў Пхенчхане.

Пра тое, што Беларусь атрымала пяць дадатковых квотаў для ўдзелу ў Гульнях-2018, стала вядома ў панядзелак, 29 студзеня. Беларуская каманда атрымала магчымасць дадатковага ўдзелу трох спартсменаў у канькабежным спорце і двух у лыжных гонках.

Як паведамілі ў НАК, для ўдзелу ў канькабежных спаборніцтвах ад Беларусі паедуць Віталь Міхайлаў (мас-старт), Таццяна Міхайлава (1000 метраў) і Ксенія Садоўская (500), у лыжнай гонцы, як паведамляе выданне "Прессбол", — Валянціна Камінская. Хто зойме другую вакансію, пакуль невядома.

Перадавая група беларускай дэлегацыі паспяхова прайшла акрэдытацыю ў Пхенчхане 29 студзеня і рыхтуецца сустрэць спартсменаў, якія вылецяць з Мінска 1 лютага. Як паведаміў кіраўнік беларускай дэлегацыі Аляксандр Барауля, суседзямі беларусаў у Алімпійскай вёсцы сталі зборныя Канады, Эстоніі і Латвіі. Беларуская дэлегацыя займае тры паверхі.

Беларусы дапамогуць расійскім спартсменам на Алімпіядзе-2018 >>

Усяго ад Беларусі ў Гульнях прыме удзел 31 спартсмен. Яны прадставяць шэсць відаў спорту: біятлон, гарналыжны спорт, канькабежны спорт, лыжныя гонкі, фрыстайл і шорт-трэк.

Алімпійскія гульні ў Пхенчхане стартуюць 9 лютага.

По теме

Барауля: зборная Беларусі на Алімпійскіх гульнях-2018 - гэта не статысты
Тэги:
конькобежцы, лыжники, Алімпійскія гульні-2018, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Пхенчхан, Беларусь

Галоўныя тэмы