Беларус Далідовіч не атрымае бронзу Алімпіяды 2014

© AFP 2024 / KIRILL KUDRYAVTSEVСяргей Далідовіч у Сочы
Сяргей Далідовіч у Сочы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расія вярнула сабе першае месца ў медальным заліку пасля апраўдальнага рашэння Спартыўнага арбітражнага суда.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч не атрымае бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў 2014 года ў лыжным марафоне, паведамляе Sputnik.

Спартыўны арбітражны суд (CAS) задаволіў апеляцыі 28 расійскіх спартсменаў, ануляваўшы іх пажыццёвае адхіленне ад удзелу ў Алімпіядах за парушэнне антыдопінгавых правілаў на АГ 2014 рашэннем МАК. Арбітраж таксама аднавіў вынікі расіян.

НАК - Sputnik Беларусь
Беларускія спартсмены адправіліся ў Пхенчхан на Алімпіяду-2018

Такім чынам, сярод апраўданых спартсменаў — лыжнікі Аляксандр Лёгкі і Максім Вылегжанін, якія заваявалі першае і другое месцы адпаведна ў марафонскай гонцы (50 кіламетраў). Да сённяшняга дня тройка мацнейшых у гэтай дысцыпліне выглядала так: Ілля Чарнавусаў (Расія), Марцін Ёнсруд Сундбю (Нарвегія), Сяргей Далідовіч (Беларусь). Пасля рашэння CAS Далідовіч будзе займаць пятае месца, якое ён заняў па выніках гонкі.

Акрамя таго, рашэннем CAS Расіі вярнулі яшчэ сем медалёў:

  • Адзін залаты — Аляксандр Траццякоў (скелетон)
  • Пяць сярэбраных — Вольга Фаткуліна (канькабежны спорт, 500 м), Дзмітрый Япараў, Аляксандр Несмяротных, Лёгкі і Вылегжанін (лыжы, эстафета 4 × 10 км) і Вылегжанін / Мікіта Крукаў (лыжы, камандны спрынт), Альберт Дземчанка (сані) і зборная Расіі па санным спорце ў складзе Дземчанка, Таццяны Івановай, Аляксандра Дзянісьева / Уладзіслава Антонава ў эстафеце
  • Адзін бронзавы — Алена Нікіціна (скелетон)

Зборная Расіі зноў узначаліла медальны залік Гульняў у Сочы: пасля аднаўлення ўзнагарод, у актыве зборнай Расіі стане 11 залатых, дзевяць срэбных і дзевяць бронзавых медалёў. У каманды Нарвегіі, якая апусціцца на другое месца ў медальным заліку, таксама 11 залатых узнагарод, але пяць срэбных.

МАК раней прызнаў 43 расійскіх атлетаў вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў на хатняй Алімпіядзе-2014. Вынікі спартсменаў, якія пажыццёва былі адхіленыя ад Гульняў, анулявалі. Расія страціла першае месца ў медальным заліку, пазбавіўшыся 13 узнагарод. Спартсмены падалі апеляцыі ў CAS.

Стужка навiн
0