01:54 18 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Беларускі выйгралі бронзу Кубка свету па индор-хакеі

Беларускі выйгралі бронзу Кубка свету па індор-хакеі

© Sputnik / Роман Шантар
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
3310

Беларускія хакеісткі ўпершыню ў гісторыі заваявалі бронзавыя ўзнагароды Кубка свету, да гэтага лепшым вынікам было чацвёртае месца ў 2011 годзе.

МІНСК, 11 лют — Sputnik. Жаночая зборная Беларусі па індор-хакеі стала бронзавым прызёрам Кубка свету 2018 года, паведамляе Sputnik.

У матчы за трэцяе месца, які адбыўся ў Берліне ў нядзелю, беларускі сустрэліся з камандай Украіны. Гульня завяршылася з лікам 2:1 на карысць падапечных Хермана Круіса. У складзе беларускай каманды вызначыліся Юлія Курганская (18-я хвіліна), Марына Нікіціна (33). У складзе ўкраінак мяч закінула Аксана Пархоменка (15).

Беларусь упершыню ў гісторыі стала бронзавым прызёрам Кубка свету. Да гэтага лепшым вынікам беларускіх хакеістак на турніры было чацвёртае месца ў Познані сем гадоў таму.

У сусветным рэйтынгу жаночая зборная Беларусі займае пятае месца.

У фінальным матчы Кубка свету сустрэнуцца сёння каманды Нідэрландаў і Германіі.

Тэги:
індор-хакей, спорт, Берлін, Германія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы