04:30 23 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка зраўняла лік у матчы Кубка Федэрацыі супраць Германіі

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
810

Пераможца чвэрцьфінала вызначыцца ў парным паядынку.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№63 у сусветным рэйтынгу) перамагла немку Антонію Лотнер (149) у матчы чвэрцьфіналу Кубка Федэрацыі ў Мінску, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Паядынак Сабаленка — Лотнер адбыўся ў нядзелю ў сталічным спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна". Перамогу з лікам 6:3, 5:7, 6:2 святкавала беларуска.

Такім чынам, лік у матчы Беларусь — Германия зраўняўся — 2:2. Пераможца вызначыцца ў парным паядынку. Раней паведамлялася, што капітан беларускай каманды заявіў на парную сустрэчу Веру Лапко і Лідзію Марозаву. У немак на корт павінны выйсці Ганна-Лена Фрыдзам і Ганна-Лена Грэнефельд. Аднак не выключана, што адбудуцца замены.

Белоруска Арина Соболенко вернула интригу в матч, победитель которого определится в противостоянии пар
© Sputnik / Виктор Толочко
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Пераможца матчу згуляе ў паўфінале з трыумфатарам сустрэчы ў Празе Чэхія — Швейцарыя. Там пасля першага гульнявога дня з лікам 2:0 выйграюць чэшскія тэнісісткі.

Тэги:
тэніс, Кубак Федэрацыі, Арына Сабаленка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы