14:42 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Беларуская канькабежка Марына Зуева, архіўнае фота

Канькабежны спорт: Зуеву дыскваліфікавалі за тое, што не змяніла дарожку

© AFP 2018 / YURI KADOBNOV
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1800

Беларуска выйграла забег, але суддзі разгледзелі парушэнне правілаў праходжання дыстанцыі.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Беларускую канькабежку Марыну Зуеву дыскваліфікавалі на дыстанцыі 1500 метраў на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане, паведамляе Sputnik.

У панядзелак, 12 лютага, на алімпійскім лядовым авале пачаліся спаборніцтвы канькабежак на дыстанцыі 1500 метраў. Зуева выйшла на старт у трэцяй пары разам з прадстаўніцай Кітая Жуйнін Цянь.

Беларуска выйграла забег. Аднак пасля фінішу суддзі ўбачылі парушэнне правілаў праходжання дыстанцыі. Было прынята рашэнне дыскваліфікаваць прадстаўніцу Беларусі.

Спаборніцтвы па канькабежным спорце на дыстанцыі 1500 метраў у жанчын яшчэ працягваюцца.

 

Тэги:
дыскваліфікацыя, Канькабежны спорт, Алімпійскія гульні-2018, Пхенчхан, Паўднёвая Карэя
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы