22:53 24 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Спорт

Беларусы ўпершыню зрабілі сэлфі з Кубкам свету па футболе

Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0
© Sputnik/

Кубак свету па футболе ўпершыню ў гісторыі прыбыў у Мінск. Дакрануцца да галоўнага трафея сусветнага футбола ў сталічны спартыўна-забаўляльны комплекс Falcon Arena прыйшло некалькі тысяч чалавек. Глядзіце на відэа Sputnik, як беларусы дакрануліся да легенды.

Трафей прыбыў у Беларусь у межах сусветнага тура, які стартаваў у Расіі яшчэ ў верасні мінулага года. Кубак ужо паспеў наведаць мноства краін, усяго ж у маршруце Кубка значыцца 51 дзяржава на чатырох кантынентах. Завершыцца тур у маі ў Маскве.

"Наша краіна падала заяўку (на ўдзел у туры — Sputnik). Мы разумелі, што Чэмпіянат свету праходзіць у Расіі, гэта ўнікальна, бо калі яшчэ ён будзе настолькі блізкі да нас. Мы зразумелі, што гэта вельмі важна для нас. Таму мы падалі заяўку. Яе разгледзела каманда ФІФА і ўхваліла", — распавяла кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі Coca-Cola ў Беларусі Наталля Тарасевіч.

Перад тым як Кубак змаглі ўбачыць заўзятары, яго паказалі прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. Беларускі лідар змог дакрануцца да трафея. Згодна з правіламі ФІФА Кубка свету могуць дакранацца толькі футбалісты, якія выйгралі турнір, і прэзідэнты краін.

Кубак прабыў у Мінску некалькі гадзін, а пасля ён адправіўся ў Сафію.

Тэги:
футбол, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы