13:32 20 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.08
Палац мастацкай гімнастыкі ў Мінску

Лукашэнка адкрыў у Мінску Цэнтр мастацкай гімнастыкі

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
4120

Разам з кіраўніком дзяржавы чырвоную стужачку ў фае цэнтра ўрачыста перарэзалі славутыя гімнасткі Аліна Кабаева, Марына Лобач, старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Алена Скрыпель і мэр Мінска Андрэй Шорац.

МІНСК, 6 сак — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы, перадае карэспандэнт Sputnik у аўторак.

Разам са славутымі гімнасткамі, алімпійскімі чэмпіёнкамі Алінай Кабаевой і Марынай Лобач, старшынёй Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Аленай Скрыпель і мэрам Мінска Андрэем Шорцам кіраўнік дзяржавы перарэзаў сімвалічную стужку ў фае цэнтра. Пасля чаго Аляксандр Лукашэнка ўручыў сімвалічны ключ ад цэнтра беларускім гімнасткам.

Дворец художественной гимнастики в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Палац мастацкай гімнастыкі ў Мінску

Указ аб будаўніцтве цэнтра кіраўнік дзяржавы падпісаў у кастрычніку 2015 года. Цэнтр размяшчаецца ў чатырохпавярховым будынку агульнай плошчай 14 870 квадратных метраў, у ім ёсць чатыры гімнастычных дывана для трэніровак нацыянальнай і зборнай каманд. Адна з залаў абсталяваная трыбунамі на 340 пасадачных месцаў. Акрамя гэтага ў цэнтры ёсць чатыры залы для заняткаў па харэаграфіі, медыцынскі блок з 2 кабінамі для масажу і абсталяваным памяшканнем для фізіопрацедураў, басейн, гасцявы блок для пражывання спартсменаў.

Участие в торжественной церемонии открытия Дворца гимнастики приняли президент Александр Лукашенко и олимпийская чемпионка Алина Кабаева
© Sputnik / Виктор Толочко
Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Палаца гімнастыкі прынялі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і алімпійская чэмпіёнка Аліна Кабаева

Падчас Еўрапейскіх гульняў 2019 года цэнтр будзе выкарыстаны як гімнастычная трэніровачная база.

Нацыянальная каманда Беларусі па мастацкай гімнастыцы самастойна выступае на міжнароднай арэне з 1993 года.

Тэги:
Мастацкая гімнастыка, Палац мастацкай гімнастыкі, Аліна Кабаева, Андрэй Шорац, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы