11:59 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Суперкубак Беларусі

Брэсцкае "Дынама" ўпершыню выйграла Суперкубак Беларусі

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
3810

Барысаўскія футбалісты ў другі раз у гісторыі не змаглі заваяваць прэстыжны трафей.

МІНСК, 11 сак — Sputnik. Футбольны клуб "Дынама-Брэст" упершыню выйграў Суперкубак Беларусі па футболе, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

У суботу 10 сакавіка на стадыёне клуба "Мінск" паядынкам за Суперкубак стартаваў новы футбольны сезон 2018. У паядынку за прэстыжны трафей сышліся дзеючы чэмпіён краіны БАТЭ і ўладальнік Кубка Беларусі брэсцкае "Дынама".

Сустрэча завяршылася з лікам 2:1 на карысць футбалістаў з горада над Бугам. У складзе пераможцаў адзначыліся Сандра Готал (14-я хвіліна, пенальці) і Максім Вітус (30). У БАТЭ дакладным ударам адзначыўся Мікалай Сігневіч (90+).

Игровой момент матча
© Sputnik / Виктор Толочко
Гульнявы момант матчу

Акрамя Суперкубка брэстаўчане атрымаюць грашовы прыз у памеры дзевяці тысяч рублёў, барысаўчане разам са срэбнымі медалямі — чатыры тысячы рублёў.

Суперкубак Беларусі разыгрываецца з 2010 года. БАТЭ прымаў удзел ва ўсіх вырашальных матчах, цяперашняя параза для "жоўта-сініх" стала другой у гісторыі. У фінале ў 2012 годзе барысаўчане саступілі "Гомелю" (0:2). Берасцейцы жа ўпершыню ў гісторыі ўступілі ў барацьбу за трафей і выйгралі.

Тэги:
футбол, Суперкубак Беларусі, ФК "Дынама" (Брэст), Беларусь

Галоўныя тэмы