09:29 19 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Дар'я Домрачава ў ходзе спрынту ў Кантыялахці

Беларускія біятланісткі трапілі ў топ-10 у мас-старце ў Кантыялахці

© REUTERS / Martti Kainulainen
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
710

Беларускі фінішавалі сёння адна за адной і размясціліся на восьмым, дзевятым і дзясятым месцах.

МІНСК, 12 сак — Sputnik. Усе тры беларускі, якія ўдзельнічалі ў нядзелю ў гонцы з масавым стартам на этапе Кубка свету ў Кантыялахці, трапілі ў дзясятку лепшых.

Ірына Крыўко ні разу не прамазала на чатырох агнявых рубяжах і заняла восьмае месца. Адразу ж за ёй фінішавала Надзея Скардзіна (1 промах). Дар'я Домрачава да апошняй стральбы прэтэндавала на подыум, аднак з-за трох промахаў на чацвёртым агнявым рубяжы стала дзясятай.

She has never been on the podium before — now she gets to celebrate her first ever win. @skiverband's Vanessa Hinz delivers the perfect 20/20 mass start to finish first ahead of @lisa_vittozzi and Anais Chevalier.

​Перамогу ўпершыню ў кар'еры сёння атрымала нямецкая спартсменка Ванеса Хінц (без промахаў). Серабро дасталося італьянцы Лізе Вітоццы (1 промах), а тройку лепшых замкнула францужанка Анаіс Шэвалье з адным промахам.

Жаночая гонка з масавым стартам завяршыла сёмы этап Кубка свету па біятлоне ў Кантыялахці. Працягнецца турнір на наступным тыдні ў Халменколене з 15 па 18 сакавіка.

Перамогу ў мужчынскім мас-старце сёння святкаваў аўстрыец Юльян Эберхард, расійскі біятланіст Антон Шыпулін заняў трэцяе месца.

Тэги:
спрынт, Біятлон, Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Кантыялахці

Галоўныя тэмы