07:44 11 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка прайграла ў другім крузе турніру ў Індыян-Уэлсе

© AP / Alastair Grant
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
810

Вядомая спартсменка выбыла з турніру ў Індыян-Уэлсе ў адзіночным разрадзе.

МІНСК, 12 сак — Sputnik. Вікторыя Азаранка прайграла ў другім раўндзе тэніснага турніру серыі "Прэм'ер" ў Індыян-Уэллсе 13-й ракетцы турніру амерыканцы Слоан Стывенс.

Азаранка прайграла ў двух сэтах — 1:6, 5:7. Матч, які напярэдадні пераносілі з-за дажджу, працягваўся 1 гадзіну 16 хвілін. Рахунак у асабістых сустрэчах 3:1 на карысць беларускай спартсменкі.

У трэцім крузе Стывенс сустрэнецца з расійскай тэнісісткай Дар'яй Касаткінай (20-ы нумар пасеву). Вікторыі Азаранка і Арыне Сабаленка яшчэ трэба будзе правесці матч другога раўнду ў парным разрадзе на турніры ў Індыян-Уэлсе. Супернікам беларусак будзе расійскі дуэт Кацярына Макарава / Алена Весніна.

Прызавы фонд турніру складае больш за восем мільёнаў долараў.

Тэги:
тэніс, Вікторыя Азаранка

Галоўныя тэмы