22:49 25 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.17
Беларускі паралімпіец Дзмітрый Лобан

Беларус Дзмітрый Лобан выйграў срэбра Паралімпіяды 2018

© AFP 2018 / Ed JONES
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Паралімпіяда 2018 у Пхенчхане (10)
3110

Гэтая ўзнагарода стала восьмай у скарбонцы зборнай Беларусі, у медальным заліку каманда размяшчаецца на восьмай пазіцыі.

МІНСК, 14 сак — Sputnik. Беларус Дзмітрый Лобан стаў срэбным прызёрам Паралімпійскіх гульняў у паўднёвакарэйскім Пхенчхане ў лыжным спрынце, паведамляе Sputnik.

У фінале на дыстанцыі 1,1 км для спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата перамогу святкаваў прадстаўнік ЗША Эндру Соул. Другім стаў беларус Дзмітрый Лобан. Дарэчы, пераможца атрымалася вызначыць дзякуючы Фотафінішу. Бронза Паралімпіяды дасталася яшчэ аднаму амерыканцу Даніэлю Кноссену.

Для беларускіх паралімпійцаў гэта другое срэбра Гульняў. Нагадаем, Лобан раней стаў другім у біятлоне на дыстанцыі 7,5 км.

Сёння таксама за медалі Паралімпіяды ў фінале лыжных гонак пазмагаюцца Лідзія Графеева і Святлана Сахоненка.

У медальным заліку Беларусь з 8 узнагародамі (2 золата, 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя) займае восьмае месца.

Тэмы:
Паралімпіяда 2018 у Пхенчхане (10)

По теме

Паралімпіяда 2018 у Пхенчхане
Тэги:
срэбра, спрынт, Паралімпійскія гульні - 2018, Дзмітрый Лобан, Пхенчхан, Паўднёвая Карэя
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы