07:08 21 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.01
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
У кабіне аўтобуса

Аўтобусы з сімволікай Еўрапейскіх гульняў пусцілі па двух маршрутах у Мінску

© Sputnik / Руслан Кривобок
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (13)
5110

Для зручнасці перамяшчэння заўзятараў паміж спартыўнымі арэнамі прымуць дадатковыя меры.

МІНСК, 14 сак — Sputnik. Аўтобусныя маршруты №1 і №100 папоўніліся машынамі ў новай расфарбоўцы, прысвечанай другім Еўрапейскім гульням, якія прыме Мінск у 2019 годзе, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Аўтобусы размалявалі ў сіне-жоўтую ліўрэю і размясцілі на бартах лагатып Гульняў — папараць. Таксама ў эфіры ТБ было сказана, што да пачатку Еўрапейскіх гульняў у сталіцы будзе ўдасканалена транспартная інфраструктура.

На асноўных транспартных артэрыях горада будзе зменена схема працы святлафораў для таго, каб забяспечыць транспарту "зялёную хвалю", распавёў дырэктар Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце і кансультант па транспартным забеспячэнні фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Юрый Важнік.

Таксама ён адзначыў, што да пачатку чэмпіянату будуць распрацаваны і іншыя меры, якія дазволяць заўзятарам не праводзіць шмат часу ў транспарце, каб дабрацца да спартыўных арэн.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Беларусі з 21 па 30 чэрвеня наступнага года. Усяго ў ходзе Гульняў будзе разыграна 206 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Чакаецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел больш за чатыры тысячы атлетаў з розных краін свету.

Тэмы:
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (13)
Тэги:
аўтобус, Транспарт, Еўрапейскія гульні-2019, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы