04:25 05 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.69
  • 100 RUB3.47
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
5410

Больш за 180 аўтобусаў будуць перавозіць спартсменаў, валанцёраў і гледачоў на Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

МІНСК, 22 сак — Sputnik. Афіцыйным перавозчыкам II Еўрапейскіх гульняў 2019 года стаў "Мінсктранс", адпаведны дагавор сёння падпісалі ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.

Дырэктар фонду "Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін сустрэўся з намеснікам генеральнага дырэктара ДП "Мінсктранс" Віктарам Тозікам, і прадстаўнікі абедзвюх арганізацый афіцыйна замацавалі дамоўленасць аб перавозцы ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

Директор фонда Дирекции II Европейских игр 2019 года Георгий Катулин и представитель адвокатского бюро Валерий Папакуль
© Sputnik / Ирина Букас
Дырэктар фонду "Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін і намеснік генеральнага дырэктара ДП "Мінсктранс" Віктар Тозік

"Транспарт — гэта ўсё. У мегаполісе, двухмільённым горадзе перамяшчаць 15 тысяч кліентаў Гульняў — гэта спартсмены, трэнеры, суддзі, прадстаўнікі медыя, вяшчальнай кампаніі — ва ўмоўленыя месцы, вытрымліваючы графік, немагчыма без стройнай сістэмы і рухомага парку. Усе гэтыя рэчы прадугледжаны ў рэсурсным плане", — сказаў Георгій Катулін.

Кіраўнік Дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў таксама падкрэсліў, што трэба думаць не толькі пра ўдзельнікаў мерапрыемстваў, але і пра заўзятараў. "Гульні без заўзятараў немагчымыя, і, вядома ж, велізарная нагрузка на гарадскі транспарт ляжа яшчэ і ў забеспячэнні іх дастаўкі", — адзначыў ён.

"Мінсктранс": рыхтуемся адказна

Намеснік генеральнага дырэктара ДП "Мінсктранс" Віктар Тозік адзначыў, што прадпрыемства ўжо мае вопыт перавозкі пасажыраў падчас значных падзей і адказна рыхтуецца да чарговай.

"Сёння мы заключылі мемарандум з дырэкцыяй Еўрапейскіх гульняў, мы вызначаны афіцыйным аператарам. Усе значныя падзеі ў Мінску: Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года ў Мінску, сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў плане перавозак абслугоўваў "Мінсктранс". Еўрапейскія гульні — гэта мерапрыемства на парадак вышэй па сваёй значнасці і па колькасці ўдзельнікаў, чым той жа Чэмпіянат свету, таму мы рыхтуемся да яго адказна", — распавёў ён.

Па словах Тозіка, перавозкі будуць ажыццяўляць аўтобусы айчыннай вытворчасці.

"Ёсць праграма закупкі рухомага складу гарадскіх аўтобусаў і аўтобусаў турыстычнага класа. У гэты перыяд ўзрасце нагрузка на транспарт, штодня трэба будзе перавозіць 12 тысяч удзельнікаў і заўзятараў. Гэта плюс да тых перавозак, якія штодня ажыццяўляе наша прадпрыемства", — падкрэсліў прадстаўнік Мінсктрансу.

Ён таксама растлумачыў, што на перыяд правядзення Еўрапейскіх гульняў "Мінсктранс" плануе максімальна скараціць водпуск кіроўцаў і прыняць на працу дадатковых спецыялістаў. "Сёння вызначылі колькасць рухомага складу, які будзе непасрэдна задзейнічаны на тых маршрутах, якія будуць перавозіць толькі тых, хто будзе задзейнічаны на Еўрапейскіх гульнях. Задачы мы свае ведаем, разумеем, рыхтуемся і спадзяемся, што ўсё пройдзе на самым высокім узроўні", — сказаў на заканчэнне Тозік.

Лагістыка Еўрапейскіх гульняў 2019

Ужо вядома, што больш за 180 аўтобусаў будуць занятыя перавозкай спартсменаў, трэнераў, абслугоўваючага персаналу, суддзяў, прадстаўнікоў МАК, ВАДА, спартыўных функцыянераў з розных краін. Таксама перавозчык забяспечыць камфортнае перасоўванне па горадзе для журналістаў, валанцёраў і заўзятараў.

Аўтобусы павінны быць стандартам не ніжэй за Еўра 4, Еўра 5, у іх павінны быць устаноўлены кандыцыянеры, сістэма інфармавання і маніторы. Яны ўсе павінны быць з нізкай падлогай, зручныя для перавозкі спортінвентару і саміх удзельнікаў.

Падчас правядзення гульняў будуць дзейнічаць парадку 14 спецыяльных маршрутаў, распрацаваных з улікам размяшчэння спартыўных і іншых аб'ектаў, якія будзе неабходна наведваць удзельнікам спартыўнай падзеі. Транспарт, прызначаны для перавозак, будзе перасоўвацца па горадзе па вылучаных для яго дарожных палосах.

Еўрапейскія гульні 2019 года пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У праграме спаборніцтваў будзе прадстаўлена 15 відаў спорту.

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik з'яўляецца інфармацыйным партнёрам Еўрапейскіх гульняў 2019.

Тэги:
Еўрапейскія гульні-2019, ДП "Мінсктранс", Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы