05:30 28 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
4010

Барысаўчане заключылі кантракт з 36-гадовым хаўбэкам, у якога не было пастаяннай гульнявой практыкі амаль год.

МІНСК, 22 сак — Sputnik. Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб зноў стаў гульцом барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ, паведамілі Sputnik у прэс-службе "жоўта-сініх".

"Праз год з невялікім пасля растання з БАТЭ самы тытулаваны беларускі футбаліст часоў суверэнітэту Аляксандр Глеб вярнуўся ў родны клуб! Сёння ён заключыў кантракт з "жоўта-сінімі", — распавялі ў БАТЭ.

Умовы пагаднення не выдаюцца.

Гэта ўжо чацвёртае вяртанне хаўбека ў Барысаў, пачынаючы з сезона-2012/13. Затым Глеб абараняў колеры БАТЭ ў 2015 і 2016 гадах.

Дарэчы, паўабаронца хацеў вярнуцца ў стан "жоўта-сініх" яшчэ мінулай восенню ў розыгрышы Лігі Еўропы, калі барысаўчане гулялі супраць лонданскага "Арсенала". Глеб збіраўся паядынкам супраць "кананіраў" завяршыць кар'еру, але кіраўніцтва БАТЭ адмовіла ўслаўленаму беларускаму футбалісту.

Акрамя БАТЭ, паўабаронца выступаў за нямецкі "Штутгарт", англійскі "Арсенал" і іспанскую "Барселону", у складзе якой ён выйграў Лігу чэмпіёнаў. Таксама Глеб гуляў за клубы з Турцыі і Расіі. Апошняй яго камандай сталі "Крылы Саветаў", кантракт з якой ён падпісаў у пачатку мінулага года, але так і не змог дайграць сезон да канца ў самарскім клубе.

На мінулым тыдні СМІ паведамлялі, што 36-гадовы беларус адправіўся ў Казахстан, каб падпісаць дамову з "Кайратам", але бакі не дамовіліся аб умовах кантракту.

Тэги:
футбол, ФК "БАТЭ", Аляксандр Глеб, Беларусь

Галоўныя тэмы