08:55 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Любоў Чаркашына

МАК назваў Любоў Чаркашыну спартсменам для пераймання

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

Званне прысуджаецца атлетам, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё і папулярызацыю свайго віду спорту.

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прысвоіў званне "Спартсмен для пераймання" прызёру Алімпійскіх гульняў беларусцы Любові Чаркашынай, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК).

МАК прысудзіў ганаровыя званні 12 атлетам напярэдадні юнацкай Алімпіяды 2018 года ў Буэнас-Айрэсе.

"Званне прысуджаецца людзям, якія ўзялі многае ад спорту і якія сваім прыкладам ці дзейнасцю працягваюць рабіць у яго ўнёсак", — паведамляецца на сайце "Буэнас-Айрэс 2018".

Разам з Чаркашынай спартсменамі для пераймання сталі баскетбалістка Джанет Аркайн (Бразілія), гімнаст Данэл Лейва (ЗША), гімнастка Нуна Конь (Партугалія), рэгбіст Франка Сабата (Аргенціна), трыятланіст Рон Дармон (Ізраіль) і іншыя.

Поўны спіс "Спартсменаў для пераймання"

У НАК адзначылі, што на Гульнях атлеты будуць "натхняць, падтрымліваць юных спартсменаў, дзяліцца з імі вопытам, праводзіць для іх майстар-класы, сумесныя трэніроўкі і ўдзельнічаць у адукацыйных праграмах".

Чаркашына заваявала бронзу Алімпіяды-2012 у Лондане, у яе актыве ўзнагароды Чэмпіянатаў свету і Еўропы. Яна з'яўляецца старшынёй камісіі па справах спартсменаў Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі. У студзені Чаркашына стала мамай.

Тэги:
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), Нацыянальны алімпійскі камітэт, Любоў Чаркашына

Галоўныя тэмы