11:10 17 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Шахматы, архіўнае фота

Мінск зрабіў заяўку на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды ў 2022 годзе

© Pixabay
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1210

На дадзены момант афіцыйна пра свае амбіцыі правесці прадстаўнічы шахматны форум ў 2022 годзе заявіла толькі Беларусь.

МІНСК, 8 кра — Sputnik. Беларусь падала афіцыйную заяўку ў Міжнародную шахматную федэрацыю аб правядзенні Сусветнай шахматнай алімпіяды ў 2022 годзе, паведамілі ў эфіры "Беларусь 1".

Прэзентацыя заяўкі ад Беларусі адбылася ў час пасяджэння савета пры прэзідэнце ФІДЭ. Мерапрыемства прайшло з удзелам міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука, старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца, віцэ-прэзідэнта ФІДЭ Георгіёса Макропуласа.

Сяргей Кавальчук уручыў прадстаўніку Міжнароднай шахматнай асацыяцыі заяўку па правядзенне ў Мінску Сусветнай шахматнай алімпіяды праз чатыры гады.

На дадзены момант афіцыйна пра свае амбіцыі правесці прадстаўнічы шахматны форум ў 2022 годзе заявіла толькі Беларусь. Заяўкі будуць прымацца ў ФІДЭ да 31 мая гэтага года.

У выпадку ўхвалы беларускай заяўкі напярэдадні шахматнай алімпіяды ў Мінску пройдзе Кубак свету сярод мужчын. У яго рамках сустракаюцца 64 самыя моцныя шахматысты ў свеце.

Рашэнне аб месцы правядзення Сусветнай шахматнай алімпіяды ў 2022 годзе будзе прынята ў канцы верасня гэтага года.

Тэги:
шахматы, Беларусь

Галоўныя тэмы