Кідок у апошнюю секунду: "Цмокi-Мiнск" прайгралі "Хімкам"

© Sputnik / Игорь Руссак / Перайсці ў медыябанкБаскетбалісты, архіўнае фота
Баскетбалісты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Матч Адзінай лігі ВТБ, які прайшоў Мінску, завяршыўся паразай беларускіх баскетбалістаў.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Мінчане прайгралі камандзе з падмаскоў'я ў хатнім матчы 20 тура Адзінай лігі ВТБ.

"Цмокi-Мiнск" лідзіравалі ў першай палове гульні, апярэдзіўшы "Хімкі" на 5 ачкоў. Аднак у другой частцы яны здалі пазіцыі, і да вялікага перапынку госці вырваліся наперад з перавагай у 6 ачкоў.

У заключным перыядзе розніца былі мінімальнай — 68:69, і за 14 секунд да заканчэння матча лік зраўняўся 79:79. Аднак за секунду да фінальнай сірэны абаронца каманды расіянаў Стэфан Маркавіч закінуў мяч з цэнтра пляцоўкі, што дазволіла гасцям атрымаць перамогу з лікам 82:79.

Самым выніковым гульцом мінскай каманды стаў Крыстафер Чараповіч (33 ачкі), у расіянаў — Андрэй Зубкоў (22 ачкі).

У Лізе ВТБ "Цмокi-Мiнск" згулялі 20 гульняў, 13 з якіх прайгралі. У наступных матчах беларусы сустрэнуцца з "Аўтадорам" (Саратаў, 15 красавіка) і "Енісеем" (Краснаярск, 29 красавіка). 5 мая яны правядуць гульню з ВЭФам ў Мінску, 12 мая — з "Зенітам" у Санкт-Пецярбургу.

Зараз каманда займае дзевятае месца ў турнірнай табліцы.

Стужка навiн
0