Сабаленка ўпершыню трапіла ў топ-50 рэйтынгу WTA

© AFP 2024Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзякуючы ўдаламу выступу ў Швейцарыі беларуска паднялася адразу на 14 пазіцый.

МІНСК, 16 кра — Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры трапіла ў топ-50 рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), абноўленая версія якога апублікавана на афіцыйным сайце арганізацыі.

На мінулым тыдні спартсменка выйшла ў фінал грунтавога турніру ў Лугана (Швейцарыя), дзе пацярпела паражэнне ад бельгійкі Эліс Мартэнс. Удалы выступ дазволіў беларусцы падняцца на 14-й радкоў — цяпер яна займае 47-е месца ў рэйтынгу (1128 ачкоў).

Аляксандра Сасновіч займае 56-ю пазіцыю, Вікторыя Азаранка — 95-ю, а Вера Лапко — 111-ю.

Зменаў у першай дзесятцы рэйтынгу не адбылося:

1. (1). Сымона Халеп (Румынія) — 8140 ачкоў

2. (2). Караліна Вазняцкі (Данія) — 6790

3. (3). Гарбін Мугуруса (Іспанія) — 6065

4. (4). Эліна Світоліна (Украіна) — 5630

5. (5). Алена Астапенка (Латвія) — 5307

6. (6). Караліна Плішкава (Чэхія) — 4730

7. (7). Каралін Гарсія (Францыя) — 4615

8. (8). Вінус Уільямс (ЗША) — 4276

9. (9). Слоан Стывенс (ЗША) — 3938

10. (10). Петра Квітава (Чэхія) — 3271

Нагадаем, 21 красавіка жаночая зборная Беларусі па тэнісе — Сабаленка, Лапко, Сасновіч і Лідзія Марозава — згуляюць супраць каманды Славакіі ў матчы Кубка Федэрацыі. Пераможца застанецца ў элітным дывізіёне. Спаборніцтвы пройдуць у спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" 21 і 22 красавіка.

Стужка навiн
0