13:30 03 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
3010

Спартсменка прапусціць хатнія Еўрапейскія гульні-2019 і збіраецца вярнуцца ў 2020 годзе.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Чэмпіёнка свету і Еўропы беларуская лёгкаатлетка Марына Арзамасава чакае другое дзіця, паведамляе Sputnik.

"З нецярпеннем і любоўю чакаем наша другое дзіцятка!" — напісала спартсменка ў Facebook.

Пазней у Instagram Арзамасава дадала, што рыхтуецца "да важнейшага старту ў сваім жыцці". "Мы ўсе з нецярпеннем чакаем нашага малодшага Арзамасіка і ўжо ў пашыраным складзе будзем рыхтавацца да Токіа-2020", — сказала лёгкаатлетка.

Арзамасава падкрэсліла, што самае галоўнае ў жыцці — гэта сям'я і дзеці. "А ўсё астатняе прыкладзецца", — сказала на заканчэнне чэмпіёнка.

У 30-гадовай спартсменкі ўжо ёсць дачка Аляксандра.

Нагадаем, у 2015 годзе беларуска выйграла золата ў бегу на 800 метраў на Чэмпіянаце свету ў Пекіне. За год да гэтага яна стала лепшай у Еўропе. У 2012 годзе ў Хельсінкі стала трэцяй на кантынентальным першынстве. На Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра прыйшла да фінішу толькі сёмай.

Тэги:
Лёгкая атлетыка, Марына Арзамасава, Беларусь

Галоўныя тэмы