Сасновіч выйграла першы матч у паядынку са Славакіяй у Кубку Федэрацый

© REUTERS / Vasily FedosenkoДругая ракетка беларускай тэніснай зборнай Аляксандра Сасновіч
Другая ракетка беларускай тэніснай зборнай Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтыя выхадныя ў рамках пяці матчаў вырашаецца, якая каманда захавае за сабой права застацца ў Сусветнай групе Кубка Федэрацый.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Другая ракетка беларускай тэніснай зборнай Аляксандра Сасновіч абыграла славацкую спартсменку Яну Чепелаву ў двух сэтах 7:6, 7:5.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Сабаленка ўпершыню трапіла ў топ-50 рэйтынгу WTA

У ходзе матчаў, якія ў гэтыя выхадныя праходзяць на мінскай "Чыжоўка-Арэне" паміж жаночымі зборнымі Беларусі і Славакіі па тэнісе, вырашаецца пытанне, якая каманда захавае за сабой права застацца ў Сусветнай групе Кубка Федэрацыі.

Перамога далася Сасновіч нялёгка. У першым сэце пераможца вызначаўся на тай-брэйку. У другім у беларускай спартсменкі ўзніклі праблемы з каленам. Ёй прыйшлося выклікаць доктара і ўзяць тайм-аўт. У гэтым сэце Сасновіч саступала, аднак здолела сабрацца і перамагла з лікам 7:5.

У другім адзіночным паядынку на корт выйшлі першая ракетка беларускай зборнай Арына Сабаленка і Вікторыя Кужмова. Перад пачаткам мачта Сабаленка прызналася журналістам, што гатовая да матчу на 100%.

"З Кужмовой я гуляла на травяных кортах, абыгрывала яе. Яна няпросты супернік. Тым больш цяпер яна на сваёй лепшай пазіцыі ў рэйтынгу, і я бачу, што яна на ўздыме, у добрай фізічнай і эмацыйнай форме. Таму не магу сказаць, што гэты матч будзе лёгкім для нас. Як яны, так і мы — усё на ўздыме, таму, думаю, будзе барацьба. Спадзяюся, што мы выйграем", — прызналася Сабаленка ў эфіры" Беларусь 1".

Стужка навiн
0