18:10 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Азаранка прайграла у другім крузе турніру WTA у Мадрыдзе

Азаранка прайграла Плішковай у другім крузе турніру WTA у Мадрыдзе

© REUTERS / SUSANA VERA
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
3710

На іспанскім турніры ў Мадрыдзе засталася адна прадстаўніца Беларусі - Аляксандра Сасновіч.

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка саступіла чэшцы Караліне Плішковай у другім крузе турніру Premier Mandatory у Мадрыдзе.

Сустрэча працягвалася крыху больш за дзве гадзіны і завяршылася з лікам 2:6; 6:1; 5:6 на карысць прадстаўніцы Чэхіі.

На рахунку пераможцы сем падач навылёт, восем двайных памылак і чатыры рэалізаваных брэйк-пойнты з васьмі.

Азаранка здзейсніла чатыры эйса, сем двайных памылак і рэалізавала тры брэйк-пойнты з 12.

Раней Азаранка абыграла сербку Аляксандру Круніч з лікам 6:3, 6:3.

Такім чынам, на турніры ў Мадрыдзе засталася адна прадстаўніца Беларусі — Аляксандра Сасновіч. Яна 8 мая сустрэнуцца з эстонкай Анэт Кантавэйт. У першым раўндзе Сасновіч абыграла амерыканку Даніэль Роуз Колінс з лікам 7:5, 6:2.

Прызавы фонд WTA Premier Mandatory перавышае шэсць мільёнаў еўра.

Тэги:
тэніс, Вікторыя Азаранка, Іспанія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы