ЦСКА пад кіраўніцтвам Ганчарэнка стаў віцэ-чэмпіёнам Расіі

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкФутбол. Матч ЦСКА - "Анжы"
Футбол. Матч ЦСКА - Анжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У нядзелю ў Расіі завяршыўся чэмпіянат краіны па футболе, чэмпіёнам якога датэрмінова стаў маскоўскі "Лакаматыў", ЦСКА заняў другое месца, а трэцяе дасталася "Спартаку".

МІНСК, 14 мая — Sputnik. ЦСКА пасля перамогі над "Анжы" заняў другое месца і атрымаў месца ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. "Спартак", які саступіў "Дынама", атрымаў толькі бронзавыя медалі.

У заключным туры ЦСКА, якім кіруе беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка, гуляў супраць "Анжы" (Махачкала), які таксама ўзначальвае беларус Вадзім Скрыпчанка. На 9-й хвіліне лік матчу ЦСКА і "Анжы" адкрыў нападаючы армейцаў Ахмед Муса, на 33-й хвіліне лік зраўняў Арсэн Хубулаў. Наперад чырвона-сініх вывеў форвард Віцінья (61-я хвіліна). Матч скончыўся на карысць масквічоў з лікам 2:1.

Футбалісты ЦСКА заваявалі сярэбраныя медалі прэм'ер-лігі і сталі віцэ-чэмпіёнамі Расіі.

У той жа час "Спартак" на дамашнім стадыёне прайграў "Дынама" з лікам 0:1.

Такім чынам, чэмпіёнам Расіі ў трэці раз стаў "Лакаматыў" (60), ЦСКА заняў другое месца (58 ачкоў), а "Спартак" размясціўся на трэцім радку турнірнай табліцы (56).

ЦСКА і "Лакаматыў" выйшлі ў Лігу чэмпіёнаў наўпрост і згуляюць адразу ў групавым этапе, а "Спартаку" прыдзецца спачатку прайсці кваліфікацыю.

Дзякуючы другому месцу ў чэмпіянаце ЦСКА атрымаў права гуляць у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Стужка навiн
0