08:20 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Гулец зборнай Беларусі Андрэй Касціцын

Андрэй Касціцын стаў гульцом "Дынама-Мінск"

© Sputnik / Алексей Куденко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

У новым сезоне за "зуброў" будуць выступаць абодва браты Касціцыны.

МІНСК, 21 мая — Sputnik. Беларускі хакеіст Андрэй Касціцын перайшоў у мінскае "Дынама", паведамілі Sputnik у прэс-службе сталічнага клуба.

"Адзін з самых знакамітых беларускіх хакеістаў падпісаў кантракт на адзін год з нашым клубам", — распавялі ў камандзе.

Касціцын, нагадалі суразмоўцы агенцтва, правёў 398 матчаў у НХЛ, у якіх набраў 222 (103 + 119) ачкі. Беларус абараняў колеры "Манрэаль Канадыенс" і "Нэшвіл Прэдатарс".

Затым у паслужным спісе нападаючага з'явіліся клубы з КХЛ, куды ён перабраўся ў сезоне-2012/13. Касціцын выступаў за чалябінскі "Трактар", "Сочы", ніжагародскае "Тарпеда" і пекінскі "Куньлунь". У КХЛ ён правёў 306 матчаў і набраў 186 (81 + 105) ачкоў.

За зборную Беларусі ён правёў 159 паядынкаў і закінуў 40 шайб. На яго рахунку дзевяць чэмпіянатаў свету. У правальным ЧС-2018 Касціцын не гуляў.

У апошні раз Касціцын-старэйшы выступаў у беларускім клубе ў сезоне-2008/09 за мінскі "Керамін".

Нагадаем, на пачатку мая двухгадовы кантракт з "Дынама-Мінск" заключыў Сяргей Касціцын.

Тэги:
футбол, ФК Дынама (Мінск), Андрэй Касціцын, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы