13:03 11 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
Хакей. Чэмпіянат свету. Матч Беларусь - Чэхія

Лукашэнка ацаніў гульню беларускіх хакеістаў на першынстве свету

© Sputnik / Алексей Куденко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
40 0 0

Зборная Беларусі па хакеі прадэманстравала на Чэмпіянаце свету ў Даніі горшы вынік за ўсю суверэнную гісторыю і вылецела з элітнага дывізіёна.

МІНСК, 22 мая — Sputnik. З такой гульнёй беларускай зборнай няма чаго рабіць у вышэйшым дывізіёне, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком МУС Ігарам Шуневічам.

На думку беларускага прэзідэнта, вылет нацыянальнай зборнай з эліты сусветнага хакея адбыўся па заслугах і з такой гульнёй няма чаго рабіць у вышэйшым дывізіёне.

"Але пагадзіцца з гэтым мы ніяк не можам", — прыводзіць прэс-служба прэзідэнта словы кіраўніка дзяржавы.

Пасля чаго Лукашэнка пацікавіўся ў Шуневіча, які з'яўляецца кіраўніком назіральнага савета клуба "Дынама-Мінск", як будзе ісці развіццё сталічнага хакейнага клуба — асабліва важнае пытанне пры тым, што клуб фактычна лічыцца базавым у падрыхтоўцы хакеістаў для беларускай зборнай.

"Цяпер федэрацыя (хакея — Sputnik) усё больш ківае на "Дынама", што клуб не выконвае сваіх абавязацельстваў. Клуб кажа пра тое, што ім самім трэба гуляць і выйграваць, паказваць гульню, таму ёсць свае інтарэсы", — канстатаваў Лукашэнка.

Для таго каб пазбегнуць рознагалоссяў, у "Дынама" павінны гуляць лепшыя хакеісты, а ўжо лепшыя гульцы клуба будуць затым абараняць сцяг беларускай зборнай, прапанаваў свой варыянт развіцця падзей беларускі лідэр.

"У шкоду ўсім (пажадана, вядома, без шкоды) мы павінны перавагу аддаваць зборнай. Усё павінна быць завострана на краіну", — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гуляць павінны хакеісты з Беларусі, і, у першую чаргу, варатары. Кіраўнік дзяржавы паскардзіўся, што цяпер у зборнай няма ні абароны, ні нападу, калі хакеісты за некалькі матчаў не могуць закінуць ніводнай шайбы — гэта ўжо не каманда.

Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск), Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы