14:12 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Барысаў Арэна

БАТЭ ўпершыню не перамог у чэмпіянаце Беларусі

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Дагэтуль барысаўчане выйгралі восем матчаў, пераможную серыю спыніла "Іслач".

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ не змог абыграць "Іслач" (Мінская вобласць) у дзявятым туры чэмпіяната Беларусі, паведамляе Sputnik.

Паядынак адбыўся ў панядзелак на "Барысаў-Арэне" і завяршыўся з лікам 1:1. У складзе гаспадароў адзначыўся Ігар Стасевіч (22-я хвіліна). У гасцей — Ігар Зюлеў (56).

Такім чынам, пераможная серыя БАТЭ ў нацыянальным першынстве завяршылася на адзнацы ў восем гульняў. Аднак барысаўчане па-ранейшаму лідзіруюць у чэмпіянаце — 25 ачкоў.

Мінскае "Дынама" атрымала перамогу над "Смалявічамі" з лікам 2:0 і такім чынам скараціла адставанне ад БАТЭ да пяці балаў.

Вынікі астатніх паядынкаў:

  • "Шахцёр" (Салігорск) — "Гомель" — 2:1
  • "Мінск" — "Тарпеда" (Мінск) — 6:1
  • "Прамень" (Мінск) — "Гарадзея" — 1:1

Заключныя сустрэчы дзевятага тура адбудуцца 29 мая: "Віцебск" прыме "Слуцк", брэсцкае "Дынама" будзе змагацца дома з магілёўскім "Дняпром".

Тэги:
Чэмпіянат Беларусі па футболе, ФК БАТЭ, Барысаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы