МІНСК, 14 чэр — Sputnik. У чацвер у Расіі стартуе 21-ы чэмпіянат свету па футболе, цырымонія адкрыцця адбудзецца ў 17:30 на стадыёне "Лужнікі" ў Маскве, пасля гэтага там жа пройдзе першы матч паміж зборнымі Расіі і Саудаўскай Аравіі.
Падчас цырымоніі адкрыцця на стадыёне будуць прысутнічаць кіраўнікі больш за 20 дзяржаў. У ёй прыме ўдзел брытанскі спявак Робі Уільямс, расійская оперная спявачка Аіда Гарыфуліна і двухразовы чэмпіён свету партугалец Крышціяну Раналда.
У 18:00 на "Лужніках" пачнецца матч паміж зборнай Расіі і Саудаўскай Аравіі. Расіяне цяпер знаходзяцца на 70-м месцы ў сусветным рэйтынгу, а іх праціўнікі на 67-м месцы. Тым не менш, кот-прадказальнік з Эрмітажа Ахіл прарочыць перамогу расійскім футбалістам: ён абраў міску з ежай пад трыкалорам.
![Тренировка сборной России Тренировка сборной России - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103599/77/1035997756_0:0:3137:2048_600x0_80_0_0_b0b710444fcdb5e64ed970462f93211b.jpg)
Супернікамі зборнай Расіі па групе стала таксама зборная Уругвая і Егіпта, на чале якой — нападаючы "Ліверпуля" Махамед Салах. Ён мог не паехаць на ЧС 2018 з-за траўмы пляча, якую атрымаў у фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў 26 мая, але прыняў рашэнне ўдзельнічаць у чэмпіянаце нават пры такіх абставінах.