08:34 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Эксперты ЕАК далі станоўчую ацэнку ходу падрыхтоўкі Мінска да правядзення Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Другія Еўрапейскія гульні, якія прыме Мінск летам будучага года, нельга разглядаць толькі як спартовае мерапрыемства, заявіў дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін.

Падпісанне дамовы аб бясплатным інтэрнэце ў часе Еўрапейскіх гульняў-2019
© Photo : Дирекция II Европейских игр 2019 года

Напярэдадні ў Мінску прайшло паседжанне каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК).

"У гутарцы з экспертамі закраналіся сур'ёзныя моманты, якія прынцыпова важныя для нашай краіны: нельга разглядаць наступныя Гульні толькі як спартовае мерапрыемства. Мы не павінны страціць унікальную магчымасць прэзентацыі, у першую чаргу, горада Мінска і Рэспублікі Беларусь для еўрапейцаў", — заявіў Катулін па выніках сумеснага паседжання членаў камісіі і работнікаў дырэкцыі.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе трэба правесці актыўную рэкламную кампанію Еўрапейскіх гульняў. "Каб як мага больш жыхароў кантынента наведалі нашу краіну, даведаліся пра яе дасягненні, культуру, а таксама захацелі прыехаць сюды яшчэ не раз", — растлумачыў Катулін.

Катулін адзначыў, што справаздача аб прагрэсе арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы Гульняў успрыняты станоўча.

У прыватнасці, пазітыўную ацэнку далі старшыня Каардынацыйнай камісіі ЕАК Спірас Капралас і выканаўчы дырэктар Еўрапейскіх гульняў Сайман Клег. Па словах апошняга, "ужо цяпер відаць, што праца дырэкцыі вядзецца ў правільным кірунку, прычым вельмі актыўна".

"Я працаваў на 12-ці Алімпійскіх гульнях. Кожныя такія спаборніцтвы не падобныя да іншых. Не варта параўноўваць падзеі падобнага ўзроўню і маштабу, але, упэўнены, што Еўрапейскія гульні ў Мінску запомняцца чымсьці асаблівым", — заявіў Клег.

Члены Каардынацыйнай камісіі ЕАК будуць знаходзіцца ў Мінску да 22 чэрвеня. У рамках візіту эксперты правядуць шэраг сустрэч з кіраўніцтвам дырэкцыі і менеджарамі функцыянальных напрамкаў. 21 чэрвеня дэлегаты ЕАК наведаюць ўрачыстую цырымонію адкрыцця пасля рэканструкцыі стадыёна "Дынама", які стане адной з галоўных пляцовак будучага маштабнага спартыўнага форуму.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах.

Тэги:
Еўрапейскія гульні-2019, Георгій Катулін, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы