23:04 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

Азаранка стартавала на Уімблдоне з драматычнай перамогі

© AP / Joe Skipper
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2710

Саперніцай беларускай тэнісісткі была расіянка Кацярына Аляксандрава. У ходзе матчу Вікторыя Азаранка двойчы падала і ставіла пад пагрозу свой удзел у турніры з-за свайго злашчаснага калена.

МІНСК, 3 ліп — Sputnik. Вікторыя Азаранка прабілася ў другі круг Уімблдонскага турніру з прызавым фондам 21,96 мільёнаў долараў.

Беларуская тэнісістка на старце турніру здолела ў двух сэтах атрымаць верх над расіянкай Кацярынай Аляксандравай з лікам 7:6, 6:3. У ходзе гульні Вікторыя Азаранка двойчы падала, прычым першы раз на сваё традыцыйна праблемнае правае калена. Пасля медыцынскага агляду яна працягнула гульню.

Былая першая ракетка свету з Беларусі зараз займае 87-ы радок рэйтынгу WTA, а яе саперніца, якая жыве і трэніруецца ў Чэхіі, але выступае пад расійскім сцягам знаходзіцца на 110 месцы.

Наступнай саперніцай Вікторыі Азаранкі стане чэшская тэнісістка Вікторыя Плішкова, якая ў рэйтынгу WTA размясцілася на 8-ым месцы.

Тэги:
Тэніс, Вікторыя Азаранка, Вялікабрытанія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы