11:39 19 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.22
Заўзятары ХК Дынама-Мінск, архіўнае фота

КХЛ: мінскае "Дынама" правядзе першы хатні матч 10 верасня

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1910

"Зубры" пачнуць падрыхтоўку да 11-га сезона КХЛ у гэтым месяцы, у жніўні каманда прыме ўдзел у двух турнірах.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" правядзе першы матч у новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) 10 верасня супраць фінскага "Ёкерыта", паведамілі Sputnik у прэс-службе "зуброў".

Рэгулярны чэмпіянат КХЛ стартуе 1 верасня. Стартавыя паядынкі турніру мінчане правядуць на выездзе.

"Сёння стала вядома, што першы матч на "Мінск-Арэне" ў сезоне 2018/19 пройдзе 10 верасня. Сапернікам "зуброў" стане фінскі "Ёкерыт", — распавялі ў клубе.

"Зубры" пачнуць падрыхтоўку да новага сезона ў ліпені. 2 жніўня падапечныя Гордзі Дуайера правядуць спарынг супраць новасібірскай "Сібіры". Затым "бела-сінія" прыедуць у Ніжні Ноўгарад, дзе возьмуць удзел у Кубку губернатара, пасля — удзел у традыцыйным турніры Кубак ЛЖД ў Рызе.

Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што да першага хатняга матчу "Дынама" рыхтуе маштабнае шоу, якое здзівіць балельшчыкаў. У клубе запэўнілі, што на працягу ўсяго чэмпіянату аматараў хакея на "Мінск-Арэне" чакае шмат іншых сюрпрызаў.

У мінулым сезоне мінчане не змаглі выйсці ў плэй-оф КХЛ, заняўшы дзесятае месца ў Заходняй канферэнцыі.

Тэги:
Хакей, Кантынентальная хакейная ліга, ХК Дынама (Мінск), Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы