16:57 16 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD1.97
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.17
Былы аргентынскі футбаліст Дыега Марадона

Міністр спорту пра прыезд Марадоны ў Брэст: не ведаем, якія ў яго планы

© Sputnik / Владимир Астапкович
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Міністр спорту Сяргей Кавальчук адзначыў, што вядомы футбаліст пакуль не агучыў сваю праграму.

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук выказаў здагадку, што прыезд легендарнага аргентынскага футбаліста Дыега Марадоны ў Брэст стане вялікай падзеяй для краіны, прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ у нядзелю.

Марадона падпісаў трохгадовы кантакт з футбольным клубам "Дынама-Брэст", у адпаведнасці з якім будзе працаваць у ім старшынёй праўлення. На днях стала вядома, што Марадона плануе наведаць абласны цэнтр 16 ліпеня.

Кажучы пра апошнія падзеі, Кавальчук адзначыў, што гатовы правесці афіцыйную сустрэчу з аргентынцам.

"Калі будзе неабходнасць у правядзенні гэтай сустрэчы, я думаю, мы яе сарганізуем на ўзроўні Міністэрства спорту", — адзначыў ён.

Разам з тым міністр падкрэсліў, што футбаліст пакуль не агучваў сваю праграму знаходжання ў Беларусі.

"Для брэсцкага "Дынама" гэта падзея. І для ўсяго Брэста, і для Рэспублікі Беларусь. Але мы яшчэ не ведаем, якія ў яго думкі, якія ў яго планы. Ён яшчэ праграму сваю не пазначыў. Мы толькі ведаем пра тое, што ён датычны да брэсцкага "Дынама", — сказаў на заканчэнне Кавальчук.

 

По теме

Бос брэсцкага "Дынама" Марадона гатовы трэніраваць Аргенціну бясплатна
Фотафакт: Марадона заснуў на матчы Аргенціны і Нігерыі
Марадона яшчэ не ў Брэсце, але думкамі ўжо з "Дынама"
Марадона атрымаў майку "Дынама-Брэст"
Тэги:
футбол, ФК "Дынама" (Брэст), Міністэрства спорту і турызму РБ, Сяргей Кавальчук, Дыега Марадона, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы