19:01 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Футбол. ЧС-2018. Фінал. Матч Францыя - Харватыя

Зборная Францыі выйграла Чэмпіянат свету па футболе

© Sputnik / Антон Денисов
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Чэмпіянат свету па футболе-2018 у Расіі (14)
19 0 0

Французскія футбалісты сталі двухразовымі чэмпіёнамі свету.

МІНСК, 16 ліп — Sputnik. Зборная Францыі абыграла каманду Харватыі і стала чэмпіёнам свету па футболе.

Яркі, напружаны і відовішчны паядынак адбыўся ў нядзелю на стадыёне "Лужнікі" ў Маскве.

Зборная Францыі стала чэмпіёнам свету ў другі раз у гісторыі. У мінулы — французы перамаглі ў фінале ЧС у 1998 годзе.

Футбол. ЧМ-2018. Финал. Матч Франция - Хорватия
© Sputnik / Алексей Филиппов
Футбол. ЧС-2018. Фінал. Матч Францыя - Харватыя

Каманда Францыі адкрыла лік на 18-й хвіліне першага тайма дзякуючы аўтаголу Марыё Манджукіча, праз дзесяць хвілін Іван Перышыч зраўняў лік.

Аднак на 38-й хвіліне французы дзякуючы пенальці, рэалізаванаму Антуанам Грызманам, выйшлі наперад. Першы тайм завяршыўся з лікам 2:1.

У другім тайме галы ў вароты Харватыі забілі Поль Пагба (на 59-й хвіліне) і Кіліан Мбапэ (на 65-й).

Нападаючы зборнай Харватыі Марыё Манджукіч вызначыўся голам на 69-й хвіліне сустрэчы. Аднак больш харватам не ўдалося забіць.

У выніку матч завяршыўся з лікам 4:2 на карысць французаў.

Такім чынам, зборная Харватыі заняла другое месца на ЧС, на трэцім размясцілася каманда Бельгіі.

Раней лепшым вынікам харватаў на ЧС было трэцяе месца ў 1998 годзе.

Тэмы:
Чэмпіянат свету па футболе-2018 у Расіі (14)
Тэги:
Чэмпіянат свету па футболе-2018, Харватыя, Францыя, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы