МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Новы старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" аргентынец Дыега Марадона перад адлётам на радзіму правёў сустрэчу з гульцамі клуба, паведамілі ў прэс-службе каманды.
Марадона прыбыў у Брэст напярэдадні, дзе быў прадстаўлены ў якасці новага боса каманды. Таксама ён наведаў матч мясцовага клуба з салігорскім "Шахцёрам", які завяршыўся не на карысць брастчан (1:3).
"Дыега Марадона сустрэўся з камандай перад ад'ездам у Аргентыну", — сказалі ў прэс-службе.
Там таксама адзначылі, што Марадона будзе прысутнічаць на бліжэйшай выязной гульні брастчан, якая адбудзецца 2 жніўня ў Афінах у рамках матчу ў адказ у Лізе Еўропы з "Атрамітасам".
У распранальні клуба быў запісаны выступ аргентынца, ён распавёў футбалістам пра свае планы ў клубе і заявіў, што не будзе проста хадзіць у гальштуку, а прыме непасрэдны ўдзел у трэніровачным працэсе.
Раней Марадона заявіў, што гатовы завяршыць сваю спартыўную кар'еру ў Брэсце і нават застацца жыць у Беларусі.
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.