19:08 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Экіпаж Вязовіча падчас ралі Шаўковы шлях

Экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" гатовыя да старту на "Шаўковым шляху"

© Photo : "МАЗ-СПОРТавто"
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Пралог ралі стартуе ў суботу, фініш адбудзецца 27 ліпеня ў Маскве. Упершыню каманда вырашыла выставіць на гонку чатыры экіпажы.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прайшлі ўсе праверкі перад стартам міжнароднага ралі-рэйду "Шаўковы шлях", паведамілі Sputnik у прэс-службе "чырвоных зуброў".

Урачыстае адкрыццё "Шаўковага шляху 2018" адбудзецца сёння ў 20:00 у Астрахані. Першая частка ралі пачнецца ў суботу з пралогу і завершыцца 27 ліпеня на Чырвонай плошчы ў Маскве. Другая частка, якая пройдзе па тэрыторыі Кітая, запланавана на верасень.

"Спартыўная каманда "МАЗ-СПОРТаўта" паспяхова прайшла тэхнічныя і адміністрацыйныя праверкі, усе чатыры экіпажы дапушчаныя да старту міжнароднага ралі "Шаўковы шлях 2018", — распавялі ў камандзе

Беларусы ўпершыню вырашылі выставіць на гонку чатыры экіпажы.

Напярэдадні адбыўся непрыемны інцыдэнт — загарэўся пазадарожнік расійскай каманды. На дапамогу расіянам прыйшлі беларускія гоншчыкі — патушыць машыну вогнетушыцелямі не атрымалася, таму пазадарожнік падчапілі да МАЗа і зацягнулі ў балота. Потым выцягваць прыйшлося як патушаную машыну, так і МАЗаўскі каміён.

Тэги:
ралі "Шаўковы шлях", "МАЗ-СПОРТаўта", Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы