18:24 23 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
МАЗ падчас ралі Шаўковы шлях

Вязовіч і Васілеўскі захраслі ў гразі: трэці этап "Шаўковага шляху" адменены

© Photo : "МАЗ-СПОРТавто"
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
3400

З тэхнічнай праблемай сутыкнуўся яшчэ адзін беларускі экіпаж - Аляксея Вішнеўскага.

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Цяжкія ўмовы надвор'я вымусілі арганізатараў ралі-рэйду "Шаўковы шлях" прыняць рашэнне аб адмене трэцяга этапу, паведамілі арганізатары гонкі.

Трэці этап ралі стартаваў у сераду з горада Эліста і павінен быў фінішаваць у Астрахані. У арганізатараў меліся неспрыяльныя прагнозы надвор'я падчас этапу, аднак трасу размыла настолькі, што нават магутныя паўнапрывадныя грузавікі не здолелі праехаць па ёй.

"Экіпажы Сяргея Вязовіча і Аляксандра Васілеўскага захраслі ў гразі, экіпаж Аляксея Вішнеўскага сутыкнуўся з паломкай", — такія апошнія навіны з гонкі ад каманды "МАЗ-СПОРТаўта". Беларусы адзначаюць, што частка трасы, па якой павінны былі ехаць экіпажы, ператварылася літаральна ў багну.

Паводле інфармацыі арганізатараў, вынікі гоншчыкаў на трэцім этапе будуць лічыцца па першай кантрольнай кропцы, аднак з грузавікоў на яе пакуль прыбылі толькі тры экіпажы — КамАЗы Дзмітрыя Сотнікава і Айрата Мардзеева і Renault Мартэна Ван дэн Брынка. Усе экіпажы, якія прыбылі на першую і другую кантрольную кропку, будуць накіроўвацца на фініш па аб'яздным маршруце.

Тэги:
ралі "Шаўковы шлях", "МАЗ-СПОРТаўта"

Галоўныя тэмы