19:08 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Гульцы ФК БАТЭ

БАТЭ рыхтуецца да стартавага матчу ў Лізе чэмпіёнаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Супернікам барысаўскага клуба ў другім раўндзе галоўнага кантынентальнага клубнага турніру стане фінскі ХІК з Хельсінкі.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Футбольны клуб БАТЭ правядзе ў сераду стартавы матч у Лізе чэмпіёнаў УЕФА — самым прэстыжным еўрапейскім клубным турніры.

Супернікам барысаўскай каманды стане фінскі клуб ХІК. Сустрэча пройдзе на хатнім стадыёне БАТЭ — "Барысаў-Арэне".

Напярэдадні галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага прызнаўся, што крыху хвалюецца напярэдадні матчу, але дадаў, што больш за хваляванне адчувае адказнасць.

"Наша каманда мае вялікую і яркую еўракубкавую гісторыю, якую хочацца зрабіць яшчэ ярчэй, максімальна падоўжыць. Ведаем, колькі людзей за нас будуць заўзець і што на кану стаіць вельмі шмат", — яго словы размешчаны на сайце клуба.

Бага назваў здавальняючым фізічны стан гульцоў каманды. Ён нагадаў, што былі прэцэдэнты, калі яны забівалі мячы на апошніх хвілінах, вырывалі перамогі.

"Плюс у супернікаў у канцоўцы матчу з'яўляліся нейкія цяглічныя праблемы, а ў нашых футбалістаў — не. Спадзяюся, гэта сведчанне таго, што мы добра гатовыя", — заўважыў Бага.

Пры гэтым ён скептычна паставіўся да таго, што БАТЭ абавязкова патрэбен "хуткі гол" у сённяшнім паядынку. На думку галоўнага трэнера барысаўчан, гэта можа па-рознаму паўплываць на каманду і суперніка.

"Напэўна, гаворкі пра тое, каб хутка несціся наперад, не ідзе. Нам патрэбна добрая збалансаваная гульня — і ў той жа час перамога", — сказаў Бага.

Трансляцыя матча пачнецца ў 20:00 на тэлеканале "Беларусь 5". Паядынак у адказ БАТЭ — ХІК адбудзецца 1 жніўня ў Хельсінкі.

Тэги:
Футбол, Барысаў-Арэна, ФК БАТЭ
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы