Сасновіч стала першай ракеткай Беларусі

© REUTERS / Tony O'BrienБеларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спартсменка на сем пазіцый палепшыла свой рэйтынг пасля выхаду ў паўфінал турніру ў Маскве.

МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Тэнісістка Аляксандра Сасновіч абыйшла Арыну Сабаленка і стала першай ракеткай Беларусі, паведамляе Sputnik.

Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Fed Cup: Беларусь згуляе супраць Германіі

У панядзелак быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA.

Cасновіч, якая займала на мінулым тыдні 42-е месца, дайшла да паўфіналу турніру Moscow River Cup, дзе саступіла прадстаўніцы Сербіі Вользе Данілавіч. Гэты вынік дазволіў беларусцы падняцца на сем прыступак уверх — цяпер яна 35-я ў рэйтынгу WTA.

Сабаленка апусцілася на адзін радок уніз і зараз 36-я. Напярэдадні тэнісістка на турніры ў Сан-Хасэ не змагла пераадолець першы кваліфікацыйны раунд.

Вера Лапко захавала сваё 69-е месца, а Вікторыя Азаранка ступіла назад — з 108-га на 109-ы радок.

На гэтым тыдні Лапко і Азаранка выступяць у асноўнай сетцы турніру ў Сан-Хасэ. Саперніцай Лапко па першым крузе будзе кітаянка Чжан Шуай, а Азаранка — украінка Кацярына Бандарэнка.

Стужка навiн
0