МІНСК, 3 жні — Sputnik. Футбольны клуб "Дынама-Брэст" следам за сталічнымі аднаклубнікамі прайшоў у трэці кваліфікацыйны раунд Лігі Еўропы.
У чацвер у Афінах адбыўся матч у адказ брэсцкага "Дынама" і "Атромітаса". У асноўны час лідзіраваў грэчаскі клуб — дзякуючы голу Манусаса Гіоргіаса.
Толькі на апошніх хвілінах авертайма берасцейцы змаглі адказаць. Вырашальны гол забіў Павел Няхайчык.
Идем дальше! #fcdb1960 pic.twitter.com/z4MV2UgxmP
— FC Dynamo Brest (@dynamobrest) 2 августа 2018 г.
Нагадаем, у першым матчы на хатнім стадыёне брэсцкі клуб апынуўся мацней за "Атромітаса" (4:3). Такім чынам, дзякуючы агульнаму рахунку "Дынама-Брэст" прабіваецца ў трэці кваліфікацыйны раунд турніру.
Таксама у чацвер вікторыю святкавала мінскае "Дынама". Сталічны клуб разграміў славацкі ДАК (4:1). Першая гульня, якая праходзіла на выездзе, таксама завяршылася ўпэўненай перамогай мінчан (3:1).
2 жніўня вызначыўся лёс і салігорскага "Шахцёра". Клуб выляцеў з Лігі Еўропы пасля матчу з польскім "Леху", які скончыўся з лікам 3:1.