Вера Лапко прайграла Рэбецы Марына на старце турніру ў Манрэалі

© REUTERS / Jean-Yves Ahern-USA TODAY SportsВера Лапко на Rogers Cup у Манрэалі
Вера Лапко на Rogers Cup у Манрэалі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У асноўную сетку Rogers Cup заяўлены яшчэ дзве беларускі: Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка.

МІНСК, 5 жні — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (69-ы радок рэйтынгу WTA) саступіла 310-й ракетцы свету Рэбецы Марына на старце кваліфікацыі Rogers Cup у Манрэалі.

Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Сан-Хасэ

Прызавы фонд турніру серыі "Прэм'ер" складае амаль тры мільёны долараў. Таксама яго называюць адкрытым чэмпіянатам Канады.

Вера Лапко ў першым матчы кваліфікацыі не змагла абыграць Рэбэку Марына з Канады — 6:3, 3:6, 3:6. Беларуска мела 13 нумар пасеву ў кваліфікацыі.

У асноўную сетку турніру заяўлены яшчэ дзве спартсменкі з Беларусі. Вікторыя Азаранка (108-я) сустрэнецца з прадстаўніцай Францыі Крысцінай Младенович (57-я). Арыне Сабаленка трэба будзе пазмагацца з пераможцай кваліфікацыі.

Нагадаем, раней Азаранка атрымала траўму, з-за якой не змагла працягнуць матч супраць Даніэль Роўз Колінз на турніры ў Сан-Хасэ. Удзел тытулаванай спартсменкі ў Rogers Cup пад пытаннем.


Стужка навiн
0