01:16 19 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка

Азаранка ўвайшла ў топ-100 рэйтынгу WTA

© AP / Jeff Chiu
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Вера Лапко палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу, Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч апусціліся на тры і адзін радок адпаведна.

МІНСК, 6 жні — Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка паднялася на 13 радкоў у рэйтынгу Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) і цяпер займае 95-е месца, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Азаранка змагла палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу дзякуючы выхаду ў чвэрцьфіналу турніру ў Сан-Хасэ, дзе яна прайграла амерыканцы Даніэль Роўз. Нагадаем, матч быў завершаны датэрмінова з-за траўмы беларускай спартсменкі.

Вера Лапко таксама змагла падняцца ў рэйтынгу — з 69-га на 66-е месца.

А вось Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка пагоршылі свае пазіцыі. Сасновіч апусцілася на адну прыступку і цяпер яна 36-я. Сабаленка — на тры і размяшчаецца на 39-м месцы.

На гэтым тыдні Азаранка і Сабаленка выступяць на турніры ў Манрэалі. У першым крузе Азаранка з Крысцінай Младзеновіч з Францыі, а Сабаленка — з румынкай Анай Богдан. Абедзве сустрэчы адбудуцца заўтра, 7 жніўня.

Тэги:
тэніс, Вікторыя Азаранка
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы