14:23 21 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Наладкавая табліца УЭІТ

Беларускія каналы не пакажуць гульню "Зяніт" - "Дынама-Мінск"

© Sputnik
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Паядынак на стадыёне "Пятроўскі" беларускія заўзятары не змогуць убачыць ні па ТБ, ні ў інтэрнэце.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Беларускія тэлеканалы не будуць паказваць трансляцыю футбольнага матча трэцяга раўнду Лігі Еўропы паміж мінскім "Дынама" і піцерскім "Зянітам".

Гульня адбудзецца ў чацвер, 16 жніўня, у Санкт-Пецярбургу і пачнецца ў 20:00.

Паядынак на стадыёне "Пятроўскі" беларускія заўзятары не змогуць убачыць ні па ТБ, ні ў інтэрнэце — усе правы на гульню належаць расійскаму каналу "Матч-ТБ".

"На жаль, мы вымушаныя канстатаваць, што ні ў прамым тэлеэфіры, ні ў інтэрнэт-трансляцыі на сайце мінскага "Дынама" матч паказаны не будзе. Усе правы на паказ матчу знаходзяцца ў тэлеканала "Матч-ТБ". Падпісанты канала ўбачаць матч на канале "Матч-ТБ. Прэм'ер", — растлумачылі ў прэс-службе "Дынама".

Канал "Матч-Прэм'ер" даступны ў беларускіх аператараў. Напрыклад, у РУП "Белтэлекам" у пакеце Zala (былы канал "Наш футбол").

Sputnik Беларусь у чацвер вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю, у якой можна даведацца пра апошнія перадматчавая навіны і ўвечары сачыць за гульнёй.

По теме

Дзмітрыеў: у матчы "Дынама-Мінск" - "Зяніт" інтрыга і нерв будуць дакладна
Тэги:
Футбол, ФК "Зяніт", ФК Дынама (Мінск), Санкт-Пецярбург

Галоўныя тэмы