01:46 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч

Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на турніры ў Нью-Хейвене

© REUTERS / Tony O'Brien
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Беларуская тэнісістка ў трохсэтавым паядынку 1/8 фіналу прайграла шостай ракетцы планеты Каралін Гарсіа з Францыі.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ў Нью-Хейвене, саступіўшы францужанцы Каралін Гарсіа, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паядынак паміж беларускай, якая займае 37-е месца ў сусветным рэйтынгу, і шостай ракеткай свету з Францыі доўжыўся тры гадзіны і быў вельмі напружаным. У выніку Сасновіч у трох сэтах прайграла Каралін Гарсіа з лікам 7:6 (7:2), 2:6, 4:6. Дарэчы, у апошнім сэце беларуская тэнісістка лідзіравала 4:2, але ўсё ж саступіла францужанцы пяць сэтаў запар.

У асноўнай сетцы турніру працягне выступаць беларуска Арына Сабаленка — 25-ы нумар рэйтынгу WTA. За выхад у чвэрцьфінал яна пазмагаецца з аўстралійкай Дар'яй Гаўрылавай, якая займае 24-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Матч адбудзецца ў сераду ў 21:00 па беларускім часе.

У кваліфікацыйным раўндзе адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Ёрку паспяхова пачала выступленне беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (766-ы нумар рэйтынгу WTA). У першым матчы яна перамагла немку Сабін Лісіцкі (221-ы нумар) у двух сэтах — 6:4, 7:5.

Тэги:
тэніс, Аляксандра Сасновіч

Галоўныя тэмы